Ціханоўская запрошана на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін АБСЕ у Лодзі



Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у мерапрыемстве Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Бухарэсце і сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін АБСЕ ў Лодзі.

Пра гэта паведаміў pozirkonline яе дарадца Франак Вячорка.

У сталіцу Румыніі Ціханоўская прыбыла 27 лістапада з афіцыйным трохдзённым візітам на запрашэнне міністра замежных спраў гэтай краіны Багдана Аўрэску. У Бухарэсце адбудзецца скарочаны фармат Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (28—30 лістапада). На сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін АБСЕ у Лодзі Ціханоўская выступіць 1 снежня. Адбудзецца дыскусія па Беларусі, якую ініцыявалі ЗША і Эстонія.