Аляксандр Апейкін: Прыняты ўмовы допуску для беларускіх і расейскіх спартоўцаў да спабораў у Польшчы



Спартоўцы з Беларусі і Расеі могуць трапіць на спаборніцтвы ў Польшчу толькі даказаўшы, што не падтрымліваюць вайну ва Украіне і рэпрэсіі ў Беларусі. Гэта прадугледжана ў пастанове Мінспорту Польшчы. Да прыняцця такой меры спрычыніўся і Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Падрябязней пра гэта распавядае выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін:

Адзін з асноўных крытэраў – гэта антываенная і прадэмакратычная пазіцыя спартоўца. І гэтыя крытэры зацверджаны афіцыйна дзяржаўнай пастановай. Міністэрства спорту выдала афіцыйную такую пастанову, і там прапісаны канкрэтныя крытэры допуску для беларускіх і расейскіх спартоўцаў да спаборніцтваў у Польшчы.

Працоўная група па спартовых санкцыях распачала сваю дзейнасць і ва Украіне. Прадстаўнікі фонду спартовай салідарнасці будуць аказываць ёй экспертную дапамогу.

Беларускае Радыё Рацыя