Праваабаронцы паведамляюць пра рэйд на інкасатараў у Гомелі



Праваабаронцы паведамляюць пра рэйд на інкасатараў у Гомелі.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру „Вясна”, 24 лістапада сілавікі прыйшлі ў небанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю „ИНКАСС.ЭКСПЕРТ”.

Крыніцы распавялі: „Знялі з маршрутаў 5 або 6 чалавек. І павялі з сабою. Некаторых хлопцаў толькі апыталі. А некаторых адпусцілі, якія пры сілавіках адпісаліся ад так званых „экстрэмісцкіх” каналаў”. Вядома, што трое чалавек арыштаваныя на 10 сутак – Мікалай Ашарчук, Аляксандр Губарэвіч і Максім Баравікоў.