Аляксандр Ясінскі прэзентуе свой дэбютны альбом “Hlybini” ў Варшаве



Беларускі баяніст Аляксандр Ясінскі зладзіць у Варшаве канцэртную прэзентацыю свайго дэбютнага альбома “Hlybini”.

Імпрэза адбудзецца ў чацвер, 1-га снежня.

Спецыяльныя госці падзеі – музыкі Сяргей Доўгушаў і Алесь Плотка.

Пра асаблівасці канцэрту і рэлізу распавядае Аляксандр Ясінскі:

– На маім рахунку больш 20-ці разных рэлізаў, дзе я выступаў як сесійны музыка, таксама як адзін з асноўных музыкаў, як аўтар музыкі, як аранжыроўшчык, як гукарэжысёр. Але менавіта да сольнага альбома я дабраўся зараз. Гэта для мяне вялікая радасць, нарэшце магу прэзентаваць слухачу сваю аўтарскую сольную праграму. Увогуле імправізацыя вельмі вялікая частка майго музычнага жыцця. І ў гэтым альбоме кавалкі майго імправізацыйнага сола, якія на канцэртах кожны раз выходзяць па-рознаму.

Пачатак канцэрту – у 19:30. Месца – клуб „Skład Butelek” (ul. 11 Listopada 22).

Нагадаем, Аляксандр Ясінскі цяпер жыве ў Чэхіі. Артыст вядомы сваім удзелам у гуртах “Bosae Sonca”, “Razam”, “Shum Davar” і іншых.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя