Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць Расеі



Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць расейскіх уладаў. Пад іх патрапілі асобы, адказныя за мабілізацыю і вярбоўку зняволеных на вайну.

«Рашэнне расейскага рэжыму аб частковай мабілізацыі расейскіх грамадзян было адчайнай спробай перамагчы доблесных украінцаў, якія абараняюць сваю тэрыторыю. Яна правалілася. Сёння мы ўвялі санкцыі супраць асоб, якія праводзілі гэты заклік, паслаўшы тысячы расейскіх грамадзян ваяваць у незаконнай і агіднай вайне Пуціна», – заявіў міністр замежных спраў Брытаніі Джэймс Клеверлі.

Санкцыі ўведзены супраць віцэ-прэм’ера Дзяніса Мантурава, кіраўніка ЦВК Элы Памфілавай, дырэктара Федэральнай службы выканання пакаранняў Аркадзя Госцева, ваенных камісараў і кіраўнікоў некаторых рэгіёнаў.

reform.by