„Дынама” перапыніла пераможную серыю ў КХЛ



Хакейнае менскае „Дынама” пацярпела гасцявую паразу ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

У другім матчы выязной серыі „зубры” сустракаліся з маскоўскім „Спартаком”. Асноўны час паядынку скончыўся з лікам 1:1 – на шайбу дынамаўца Ніка Мёрклі ў сярэдзіне стартавай трэці адказаў форвард гаспадароў Андрэй Лакціёнаў у заключнай 20-хвілінцы. У авертайме выявіць пераможцу каманды таксама не змаглі, а серыя пасляматчавых кідкоў лепш удалася гульцам маскоўскага клуба – 1:2 не на карысць „Дынама”.
Падначаленыя Крэйга Вудкрафта ўпусцілі магчымасць дагнаць „Спартак” у турнірнай табліцы Захаду. Мінчане з 40 ачкамі засталіся на 7-м месцы канферэнцыі. Наступны матч „зубры” правядуць заўтра супраць горшай каманды КХЛ „Сочы” – гэтай гульнёй „Дынама” завершыць гасцявое турнэ.

Шымановіч выйшла ў 1/4 фіналу ў Рыа-дэ-Жанейра

Беларуска Ірына Шымановіч выйшла ў 1/4 фіналу ў Рыа-дэ-Жанэйра з прызавым фондам 60 000 даляраў. У матчы 1/8 фіналу беларуска перайграла 301 ракетку планеты прадстаўніцу Партугаліі Францыску Жоржэ  — 5:7, 6:4, 6:3.

Адхіленне беларускіх лёгкаатлетаў ад міжнародных спаборніцтваў працягнута на новы сезон

1 сакавіка World Athletics забараніла расейскім і беларускім спартоўцам прымаць удзел у міжнародных стартах.

Цыбульскі пераабраны на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі біятлона

Заслужаны трэнер Беларусі Адрыян Цыбульскі пераабраны на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі біятлона.
30 лістапада адбылася справаздачна-выбарчая Канферэнцыя грамадскага аб’яднання „Беларуская федэрацыя біятлона”. Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні, – паведамляе прэс-служба БФБ.

Беларускае Радыё Рацыя