Сацыёлага Аксану Шэлест арыштавалі на 15 сутак
У Менску 29 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі сацыёлага і кандыдата навук Аксану Шэлест разам з архітэктарам і ўрбаністам Кірылам Мальцавым.
Сёння, 1 снежня, над імі прайшлі суды. Іх абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам).
Суд арыштаваў Аксану на 15 сутак, а Кірыла — на 13 сутак. Цяпер яны знаходзяцца на Акрэсціна.
Вясна