У Шклоўскай калоніі №17 вязні робяць скрыні для зброі



Пасля ўвядзення санкцый, у Шклоўскай калоніі №17 дрэваапрацоўваючы цэх замест кухоннай мэблі робіць скрыні для зброі. Асноўны заказчык – Міністэрства абароны.

Але любая праца ў калоніі – гэта рабская праца за капейкі, кажа былы палітвязень Павел:

-Ударылі санкцыі, пастаўшчыкі перасталі адпраўляць сваю прадукцыю ў Еўропу. Апошняе, што я яшчэ застаў, рабілі дровы для камінаў. Іх фасавалі ў сеткі для гародніны. Розная аплата, самая маленькая, што я бачыў, 11 капеек у месяц. Самая вялікая – 45 рублёў. Чалавек працуе на паўтары стаўкі, высокакваліфікаваная праца, трактарыст, брыгадзір. У асноўным – 3 рублі, 5, 10.

Работы ўнутры жылой зоны больш лёгкія і больш аплачваемыя толькі для «казлоў», так называюць тых, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй.

Беларускае Радыё Рацыя