Беларускае саломапляценне ўнеслі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO



Адпаведнае рашэнне прынялі на 17-й сесіі Міжурадавага камітэту аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая праходзіць у сталіцы Марока Рабаце. Гэта ўжо пятая беларуская культурная традыцыя ў спісе UNESCO.

Раней у яго трапілі:

-абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласці,

-святочны калядны абрад «Калядныя цары» ў мястэчку Семежава Капыльскага раёну Менскай вобласці,

-святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст),

-«Культура ляснога бортніцтва» Беларусі і Польшчы.