Кошт марскіх перавозак расейскай нафты можа вырасці ў паўтары разы



Кошт марскіх перавозак расейскай нафты можа вырасці ў 1,5 раза пасля 5 снежня, дня ўступлення ў сілу нафтавага эмбарга ЕЗ, а таксама абмежаванняў на страхаванне судоў з расейскімі энергарэсурсамі.

Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на суднавых брокераў, у сярэднім фрахт танкера будзе абыходзіцца пасля 5 снежня ў 15 млн даляраў супраць 9-11,5 млн даляраў зараз. Кошты вырастуць з-за таго, што суднаўладальнікі будуць закладваць у кошт фрахта дадатковыя рызыкі, а таксама з-за скарачэння прапановы. Некаторыя ўладальнікі танкераў адмовяцца вазіць сыравіну з Расеі.

Падаражанне фрахта можа падштурхнуць РФ да новых скідак на сваю сыравіну.

reform.by