Еўразвяз узгадніў «столь цэнаў» на расейскую нафту
Еўразвяз здолеў дамовіцца пра ўвядзенне „столі цэнаў” на расейскую нафту. Столевая цана будзе зафіксаваная на роўні 60 даляраў за барэль, яе ўхваліла і Польшча, якая раней выступала супраць, паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатаў і адпаведныя дакументы.
Абмежаванне яшчэ патрабуе фармальнага зацвярджэння. Калі яно адбудзецца, то „столь цэнаў” павінна пачаць дзейнічаць з 5 снежня.