У Берасці адбываецца ’’Кірмаш валантэрства’’



Каля двух дзесяткаў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў распавядаюць пра сваю дзейнасць і шукаюць валантэраў у Берасці.

[Not a valid template]

Тут у гандлёвым цэнтру на перакрыжаванні вуліц Савецкая і Пушкінская адбываецца ’’Кірмаш валантэрства’’. Асноўнымі арганізатармі і ініцыятарамі яго правядзення выступілі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’.

Удзельніца мерапрыемства, старшыня грамадскага аб’яднання ’’Сэрца – дзецям’’ Алена Прыходзька адзначыла, што арганізацыя патрэбныя валантэры ў сацыяльнай сферы:

– На гэтым валанцёрскім кірмашы мы хацелі бы знайсці валанцёраў, якія займаліся бы псіхалагічнай разгрузкай нашых дзетак, аказвалі транспартныя паслугі.

Прадстаўнік моладзевай арганізацыі ’’Аазіс’’, яшчэ адная ўдзельніца кірмашу Дыяна Пісарчук адзначыла, што для моладзевага валантэрства ў Берасці ёсць шэраг накірункаў:

 – Мы запрашаем усіх актыўных студэнтаў, у нас цяпер праходзяць розныя акцыі, напрыклад, зараз праходзіць акцыя збору подпісаў за папяровыя пакункі замест цэлафанавых у буйных крамах і безбар’ернае асяроддзе.

У межах ’’Кірмашу валантэрства’’ прадстаўлены культурніцкія, экалагічныя, дабрачынныя, спартовыя і шматлікія іншыя арганізацыі і ініцыятывы. Усіх іх аб’ядноўвае адная мэта – пошук валантэраў для іх актывізацыі ў грамадскім і культурніцкім жыцці гораду.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце