Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 10 млрд кВт-гадзінаў
Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў першыя 10 мільярдаў кілават-гадзінаў электраэнергіі з моманту ўключэння ў сетку.
Гэта дазволіла замяніць каля 2 мільярды 800 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу, паведамляе прэс-служба канцэрна „Белэнерга”.
Раней Мінэнерга паведамляла, што да 25 лютага 2022 года першы энергаблок Беларускай АЭС выпрацаваў 7,6 млрд кВт-г электраэнергіі. Аднак 25 красавіка энергаблок быў адключаны ад сеткі для „планавых рэгламентных працаў”, на якія спатрэбілася нямала часу. БелАЭС абяцалі вярнуць у сетку летам, але зрабіць гэта атрымалася толькі 9 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя