На Берасцейшчыне пачынаюць працу з палітычным і грамадскім актывам



У Берасці, Баранавічах і Пінску адкрыюць цэнтры па працы з прыхільнікамі “Грамадскае дзеянне” Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Гаворыць адзін з каардынатараў цэнтра Уладзімір Вуек:

Адна з галоўных мэт – павялічыць колькасць удзельнікаў палітычнага працэсу. Мы факусіруемся на нашых прыхільніках, якія таксама хочуць змен, падзяляюць нашу стратэгію, маюць жаданне браць у гэтым удзел. Мы праз нашы тэматычныя пляцоўкі, абмеркаванні актуальных пытанняў інтэгруем іх у гэтыя працэсы. Сёння мы рыхтуемся да кампаніі, звязанай з прэзідэнцкімі выбарамі ў 2015 годзе.

Цэнтры пачнуць сваю працу з верасня гэтага года і аб’яднаюць прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў і неабыякавых да беларускай сітуацыі грамадзян, якія яшчэ не інтэграваныя ў грамадскія і палітычныя працэсы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота rrk.com.ua