У Беларусі дылеры Geely адмаўляюць у продажы расейцам
У Беларусі дылеры Geely адмаўляюць у продажы расейцам.
Аўтадылеры кітайскай маркі ў Беларусі адмовіліся прадаваць машыны пакупнікам з Расеі: яны прапануюць спачатку аформіць аўтамабілі на мясцовых жыхароў. З такой праблемай сутыкнуўся карэспандэнт Autonews пры спробе набыць аўтамабіль Geely ў Менску. У якасці пакупкі разглядаліся красоверы Coolray або Atlas Pro.
Аднак менеджар аднаго з дылерскіх цэнтраў адмовіўся афармляць дамову куплі-продажу на расейскі пашпарт. Ён прапанаваў адзінае, паводле яго слоў, выйсце: знайсці чалавека з беларускім дакументам і напачатку аформіць машыну на яго. Аб прычынах такіх абмежаванняў прадавец расказаць не змог.
У яшчэ адным дылерскім цэнтры Geely, куды карэспандэнт звярнуўся па тэлефоне, паведамілі, што расейцу машыну прададуць, але для гэтага трэба прыехаць асабіста, каб «вырашыць пытанне з афармленнем на месцы».У Менску мадэлі Geely, якія цікавілі журналіста, каштуюць на некалькі тысяч даляраў танней, чым у Маскве.
Беларускае Радыё Рацыя