Падляшскі музей у Беластоку прэзентуе гістарычную каштоўнасць месяца
У снежні гэта талерка з прэсаванага шкла, якая была вырабленая ў шкляной гуце Столле ў горадзе Бярозаўка. Талерка была вырабленая ў 1930-х гадах, і цяпер яе можна пабачыць у беластоцкай Ратушы, дзе месціцца галоўная сядзіба Падляшскага музея.
У мінулым годзе Падляшскі музей у Беластоку распачаў новы цыкл пад назвай “Гістарычная каштоўнасць месяца”. Выбраны экспанат, які штодня нельга ўбачыць на выставах, на працягу месяца дэманструецца ў холе беластоцкай Ратушы. Гэтым разам гэта талерка, вырабленая на шклозаводзе, заснаваным у 1894 годзе ў Бярозаўцы каля Наваградка. У 1915 годзе завод быў цалкам разбураны расейскімі войскамі. Уладальнік Juliusz Stolle вярнуўся да вытворчасці ўжо ў Польшчы. Завод хутка стаў найбуйнейшым вытворцам і экспарцёрам.
У 1935 г. майстар гуты “Нёман” Эдмунд Мяткоўскі вырабіў урну з блакітнага шкла, у якую было пакладзена сэрца Юзэфа Пілсудскага.
Прадстаўленая талерка з’яўляецца прыкладам моднага дызайну ў стылі ар-дэко, які быў уведзены ў 1930-я гады. Часта яны вырабляліся з каляровага, выбарачна матаванага шкла. Яны атрымалі міжнароднае прызнанне, пра што сведчыць той факт, што іх можна было купіць у Парыжы, Берліне, Буэнас-Айрэсе, Каіры і Ерусаліме.
Талерка паходзіць са збораў Гістарычнага музея ў Беластоку.