Лявон Вольскі прэзентуе песню “Дзе Кветкі” і накіроўваецца ў тур па Польшчы
Лявон Вольскі прэзентуе песню “Дзе Кветкі” і накіроўваецца ў тур па Польшчы “За нашу і вашу свабоду!”.
Канцэрты пачнуцца ўжо 7-га снежня і адбудуцца ў Гданьску, Познані, Уроцлаве, Кракаве, Беластоку і Варшаве. На іх, акрамя добра вядомых кампазіцый, прагучыць і зусім свежая песня “Дзе кветкі”, якая выйшла літаральна сёння.
Распавядае Лявон Вольскі:
– Мы падрыхтавалі адну кавер-версію старой песні такога культавага амерыканскага фольк-выканаўцы Піта Сігера, бо гэта такая нязвыклая для нас рэч – песні ў беларускім перакладзе маім. Гучыць яна адрозна ад арыгіналу. Паслухайце! Гэта такая антываенная старая песня канца 50-х гадоў. У беларускім перакладзе называецца “Дзе кветкі”.
“Мы выпраўляемся ў тур па Польшчы, каб сустрэцца з вамі, падарыць улюбёных спеваў, адчуць нашую беларускую еднасць і наблізіць той час, калі мы зможам вольна вярнуцца ў Беларусь. Кожны з вас сваімі штодзённымі крокамі набліжае гэты дзень, вось і мы робім тое, што ўмеем лепш за ўсё, бо без музыкі нашае жыццё было б памылкаю”, – падкрэслівае Лявон Вольскі.
Канцэрт гурта ў Беластоку адбудзецца 14 снежня, а ў Варшаве – 15-га.
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр туру.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя