Беларусам, якія хочуць пасяліцца ў Літве, зададуць пытанні пра вайну
Грамадзяне Беларусі і Расеі, якія будуць звяртацца па нацыянальную візу або дазвол на жыхарства ў Літве, павінны будуць адказаць на складзеныя пытанні, адказы будуць мець вырашальнае значэнне пры вынясенні вердыкту. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Дэпартамента міграцыі, піша партал Delfi.
Калі іншаземец адмовіцца адказваць на пытанні або адказваць на ўсе пытанні, яго заяўку не будуць прымаць. Падобны апытальнік Дэпартамент міграцыі можа даваць і грамадзянам іншых краін.
У апытальніку грамадзяне іншых краін павінны будуць прадставіць інфармацыю аб сваёй адукацыі, месцах працы, службе ва Узброеных сілах, або бізнес-сувязях, кантактах з дзяржаўнымі ведамствамі краін, якія не з’яўляюцца краінамі НАТА і ЕЗ, таксама павінны будуць выкласці сваю пазіцыю па пытанні ваеннай агрэсіі Расеі ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя