У якім абутку ходзяць палітвязні?
Яшчэ адзін здзек з вязняў – гэта абутак. Нашэнне кірзавых чаравік вагой 2 кілаграмы з падэшвай, якая вельмі хутка трэскаецца, – гэта вялікая пакута. А калі яшчэ хадзіць у іх зімой і летам, то – катаванне. Сухія мазалі пакрываюць падэшвы ног, ногі ўвесь час пякуць,
Значна лягчэйшыя паўчаравікі даюць толькі тым, у каго вялікія тэрміны, кажа былы палітвязень Андрэй:
– Раней неяк да моманту ўвядзення санкцый чаравікі ішлі на год, зараз выдаюць гэтыя чаравікі на два гады. У гэтых чаравіках лопаецца падэшва. Ідзеш па зямлі, а ў дзень да 10 кіламетраў ходзіш у гэтых чаравіках, нейкая трэшчына, і здаецца лужын ніякіх не было, а ногі мокрыя. Сушыць – праблема. А калі не высушыў, то пайшоў пах, а пайшоў пах – развіваецца канфліктная сітуацыя. Праз месяц літаральна ва ўсіх ёсць шмат натоптышаў.
Паводле Андрэя, у шклоўскай калоніі №17 вязні шыюць абутак для вязняў. Родныя могуць перадаць будаўнічы абутак, яго дазваляюць, але тут ёсць свае нюансы.
Беларускае Радыё Рацыя