Вялікія прадпрыемствы за 10 месяцаў страцілі 55 тысяч работнікаў
Сярэдняспісавая колькасць работнікаў буйных і сярэдніх арганізацый краіны за студзень — кастрычнік скарацілася на 55 тысяч 100 чалавек і склала 2 мільёны 625 тысяч чалавек, сведчаць звесткі Белстата.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года колькасць работнікаў упала на 2%.
З рэгіёнаў больш за ўсіх страціў Менск — 18 тысяч 900 чалавек, ці 3% у параўнанні з мінулым годам.
Больш за ўсё пацярпелі такія галіны, як будаўніцтва, транспарт, лагістыка і аперацыі з нерухомасцю.