Польшча можа пашырыць падставы для атрымання гуманітарных віз



Польшча можа пашырыць падставы для атрымання гуманітарных віз. Паводле інфармацыі Цэнтра беларускай салідарнасці, 1 снежня з’явіўся праект пастановы МЗС Польшчы пра змены ў выдачы нацыянальных віз іншаземцам, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Дакумент пакуль знаходзіцца на стадыі ўзгаднення.

Згодна з праектам, „прыём заяў на атрыманне гуманітарнай візы і візы для кіроўцаў-міжнароднікаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча будзе працягнуты да 31 сакавіка 2023 года”.

Акрамя таго, беларусы і ўкраінцы, якія заехалі ў краіну па візе Poland Business Harbour, змогуць хадайнічаць пра выдачу гуманітарнай візы на тэрыторыі Польшчы. 

Адмяняецца таксама патрабаванне, згодна з якім заявы могуць падаваць толькі грамадзяне Беларусі, якія не могуць вярнуцца ў краіну толькі праз пагрозу рэпрэсій.

Беларускае Радыё Рацыя