ЧС. Марока ўпершыню ў гісторыі выйшла ў чвэрцьфінал



Упершыню ў гісторыі футбольных чэмпіянатаў свету зборная Марока выйшла ў чвэрцьфінал турніру. Пры магутнай падтрымцы трыбунаў у Катары каманда з Магрыбу выбрала адзіную тактыку, якая магла прынесці ім поспех – згуляць з дружынай Іспаніі ад абароны.

У першым тайме мараканцы яшчэ атакавалі браму „чырвонай фурыі”, якая выступала якраз у гэты дзень не ў асноўных колерах. Пачынаючы з другой паловы сустрэчы, „ільвы Карфагену” трывала заселі на сваёй палове „у акопах”. Першы раз пірэнейцы небяспечна стрэлілі па браме супернікаў толькі на 54-й хвіліне.

Час ішоў, а галоў усё не было, не здарыліся яны і ў дадатковы час. А на апошняй хвіліне Сарабія трапіў у штангу, пасля чаго з’явілася адчуванне, што гэта не дзень Іспаніі. У пасляматчавых пенальці дзіўны выбар зрабіў трэнер Луіс Энрыке, які першым у серыі даручыў біць 11-мятровы таму ж Сарабія, які зноў пацэліў у… штангу. Іншыя двох выканаўцаў „чырвонай фурыі” білі яшчэ горш – іх удары парыраваў брамнік паўночнаафрыканцаў Ясін Буну, які выступае якраз у чэмпіянаце Іспаніі. Самы мараканцы забілі 3 з чатырох і перамаглі ў пасляматчавай серыі – 3:0.

Марока – Іспанія – 0:0, па пенальці 3-0.

Дадамо, што каманда з Афрыкі толькі 4-ы раз у гісторыі прабілася ў 1/4 фіналу. Да Марка гэта ўдавалася Камеруну, Сенегалу і Гане.

Беларускае Радыё Рацыя