Беларускія левыя рыхтуюцца да з’езду



Некалькі дзясяткаў чалавек прыняло ўдзел ў справаздачна-выбарчай канферэнцыі берасцейскай абласной арганізацыі партыі левых ’’Справядлівы свет’’.

[Not a valid template]

“Адзін з нашых галоўных прыярытэраў – гэта праца з людзьмі дзеля іх аб’яднання, каб яны маглі разам адстойваць свае правы, якія сёння актыўна парушаюцца”, – кажа лідар партыі ’’Справядлівы свет’’ Сяргей Калякін:

– Я лічу важным, каб пабыць тут, паслухаць, што гавораць людзі, і крытыку, выказаць сваю пазіцыю, якія прыярытэты мы бачым у працы партыі ў сучасны перыяд.  Я лічу, то ідзе вельмі сурёзная размова пра сучасны стан Берасцейскай абласной партыйнай арганізацыі і пра будучыню яе.

“Канферэнцыя – гэта знакавая падзея, бо вырашаецца сітуацыя з тым, ці будзе кандыдат у прэзідэнты ад нашай структуры”, – адзначыў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Леанід Майструк, якога пераабралі на чарговы тэрмін:

 – З’езд будзе вырашаць канчаткова. Сёння ў выступах і дакладзе маім прагучала пра вылучэнне Сяргея Калякіна ў кандыдаты ў прэзідэнты. Але 100 тысяч сабраных подпісаў – гэта той мінімум, які патрэбны для прэзідэнцкіх выбараў.

Як адзначыў Леанід Майструк, калі лідар партыі Сяргей Калякін вырашыць прымаць удзел у выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты – тады галоўнай задачай на 2015 год для абласной арганізацыі стане збор подпісаў, а гэта не менш за 15-20 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце