У войску Беларусі расце незадаволенасць



Прыкмет фармавання наступальных груповак на тэрыторыі Беларусі не выяўлена, але беларускія вайскоўцы ўсхваляваныя перспектывай ваяваць супраць Украіны.

Пра гэта інфармуе Генеральны штаб Украіны:

„Расце незадаволенасць дзейнасцю ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі сярод вайскоўцаў пагранічнай службы і ўзброеных сілаў гэтай краіны, з-за пагрозы ўцягвання рэспублікі ў вайну з Украінай”.

Дзярждэпартамент ЗША сцвярджае, што Амерыка „не дазваляе” і „не заахвочвае” Украіну наносіць удары па тэрыторыі Расеі. Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпу Нед Прайс падкрэсліў, што ЗША не даюць Украіне зброю, якую яна магла б выкарыстоўваць за межамі сваёй краіны. Пры гэтым, па думку амерыканскага Дзярждэпа, нядаўнія ўдары па дзвюх расейскіх вайсковых авіябазах, хутчэй за ўсё, арганізавала Украіна.

Намеснік міністра замежных спраў Сяргей Рабкоў заявіў, што Расея гатовая вярнуцца да дыялогу па гарантыях бяспекі пры наяўнасці такога жадання ў заходніх краін.