У Беластоку адкрыецца выстава беларускага мастака Уладзіслава Заленскага



Выстава графікі і жывапісу Уладзіслава Заленскага — пра ўнутраныя змены, метамарфозы асобы мастака ў залежнасці ад ходу падзей вакол.

Мастак жыў і вучыўся ў Менску. Але быць мастаком у Беларусі няпроста. Пастаянны ціск, страх, немагчымасць праявіць сябе, свабодна тварыць…

Яго творы пра пачуцці, пра знешнія змены, якія выклікаюць змены ўнутраныя. І свет ужо ніколі не будзе ранейшым.

Асаблівасцю твораў Уладзіслава Заленскага з’яўляецца экспрэсія фігур, колераў і ліній. Такім чынам, ён спрабуе адлюстраваць і прааналізаваць «ўнутранае Я», і тым самым «прапускае» праз сябе падзеі, якія адбываюцца вакол.

Яго творы кантрасныя: жывапіс насычаны, выразны, яркі і сюррэалістычны, абрэвіятура манахромная і абстрактная. Агульнае ў іх, аднак, — адыход ад натуралізму, дынамічнасць, імкненне да нечага больш важнага, чым сама форма.

Адкрыццё выставы адбудзецца 10 снежня ў 17:00 у сядзібе NIE TEATRa па вуліцы Сенкевіча 4 у Беластоку (будынак Асторыя), уваход ад Рынку Касцюшкі.

Паводле прэс-рэлізу