Вольга Кавалькова: Сустрэча Кансультатыўнай рады дыяспар у МЗС выглядае як імітацыя
Міністэрства замежных спраў Беларусі правяло Кансультатыўную раду па справах беларусаў замежжа. На ёй сабраліся дыяспары з краін Еўразвязу і ЗША, але канкрэтныя краіны і іх прадстаўнікі ў складзе Рады так і не былі агучаны для грамадскасці.
Сітуацыю пракаментавала давераная асоба Святланы Ціханоўскай, сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады, Вольга Кавалькова:
– Гэта было ўсё ж такі выбарачнае запрашэнне беларусаў. Магчыма, яны сапраўды былі, але не шырокай грамадскасці. Шырока беларусаў не запрашаюць абмеркаваць нейкія пытанні іх знаходжання, што гэта можа быць як імітацыя дыялогу. Але для таго, каб дыялог быў, трэба каб не выбарачна людзей запрашалі, а ва ўсіх была магчымасць данесці сваё меркаванне.
Таксама вядома, што падчас пасяджэння Кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі было абмеркавана пытанне фармавання пазітыўнага вобразу Рэспублкі Беларусь праз выбраныя міністэрствам дыяспары.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Вольгі Кавальковай і з адкрытых крыніц