Справу палітвязня Касцюка, якога вывезлі ў Беларусь з Расеі, накіравалі ў суд



Справу палітвязня Юрыя Касцюка, якога вывезлі ў Беларусь з Расеі, накіравалі ў суд. Яго абвінавачваюць у „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

Згодна з матэрыяламі справы, Касцюк нібыта звязаўся з „прадстаўнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў” для арганізацыі пералічвання грошай сваякам асуджаных „за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”піша @viasna96.

Юрый Касцюк адбыў тэрмін у РБ за „знявагу дзяржаўных сімвалаў” і 6 студзеня сёлета выйшаў на волю. У лютым яго затрымлівалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце, які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на „хімію”. Хлопец з’ехаў у Расею, аднак у траўні быў затрыманы ў Сочы — у аэрапорце, калі збіраўся вылецець у Азербайджан. Расейскія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Восенню Касцюка сілавікі таемна вывезлі ў Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя