Бацьку Герасімені будуць судзіць за заклікі да санкцый, але суд памыліўся (абноўлена)



У раскладзе Мінгарсуда з’явілася дата пачатку працэсу над бацькам вядомай беларускай плыўчыхі Аляксандры Герасіменя. Працэс пачнецца 19 снежня. Віктара Герасіменю абвінавачваюць у закліках да санкцый. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Разам з ім па тым жа артыкуле праходзіць і Аляксандр Апейкін — адзін з заснавальнікаў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Увесну гэтага года арганізацыя была прызнаная ўладамі экстрэмісцкай.

Раней Следчы камітэт паведамляў, што распачатая “спецыяльная вытворчасць” у дачыненні да заснавальнікаў Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені (якая сёлета сышла з фонду) і Аляксандра Апейкіна. Іх абвінавачвалі ў закліках да санкцый. “Спецыяльная вытворчасць” азначае завочны суд.

Як аказалася, суд памыліўся ў імені. У выпраўленым раскладзе замест Віктара Герасімені пазначана Аляксандра Герасіменя.