Святлана Курс: Алесь Бяляцкі вельмі цэльны, чысты, добры і інтэлігентны чалавек
Трывае беларускі Нобелеўскі тыдзень.
Пра значнасць Нобелеўскай прэміі Міру для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага з пісьменніцай, а ў мінулым і праваабаронцай, Святланай Курс гутарыць Севярын Квяткоўскі:
РР: Калі казаць пра Алеся Бяляцкага, то што можна пра яго сказаць у якасці праваабаронцы?
– Гэта вельмі даўняя знаёмасць. Я знаю яго многія дзесяцігоддзі, але не блізка. Бывае так, што паралельна крочыш з чалавекам па жыцці, і час ад часу дзесьці сустракаешся. Я не магла бы зблізіцца з Алесем Бяляцкім. Таму што ён для мяне занадта чысты і шчыры чалавек., я любіла адхіленні ад чыстай і шчырай лініі ў жыцці. Я заўсёды лічыла, што мне няма чаго рабіць з Алесем Бяляцкім. Ведаеце, я часам у Фэйсбуку пішу немагчымыя рэчы, дастаткова чорныя, і заўсёды ведала, на якую рэч Алесь Бяляцкі адрэагуе з разяўленым ротам, ён не разумеў кепскіх рэчаў. Ён не разумее і не прымае гэтага. Ён вельмі цэльны, чысты, добры і інтэлігентны чалавек – гэта ўсё, што я магу пра яго сказаць. Памятаю, мы ездзілі ўшанаваць памяць Анатоля Сыса, і правяла з ім цэлы дзень побач. Энэргетычна гэта быў вельмі моцны дзень.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя