Літва заклікала прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі



Літва заклікала прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі і стварыць Міжнародны трыбунал па расследаванні злачынстваў беларускага рэжыму.

Сёння літоўскі Сейм прыняў рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. У дакуменце заклікаюць стварыць Міжнародны трыбунал па расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці беларускага рэжыму супраць народу краіны. Прызналі наяўнасць каля 1500 палітвязняў, у тым ліку дзяцей.

Літоўскі бок патрабуе вызвалення палітвязняў, згадваюць прозвішчы Бяляцкага, Севярынца, Калеснікавай, Статкевіча і заклікае ніякім чынам не фінансаваць дзяржаўныя структуры Беларусі і гэтак далей.

У якасці пашырэння санкцый прапануюць канфіскоўваць маёмасць асоб, якія маюць дачыненне да злачынстваў.

Беларускае Радыё Рацыя