«Напішы ліст палітвязню!»
Ужо больш за год працягваецца вельмі важная і неабходная ініцыятыва ў Моладзевым Хабе Варшавы «Напішы ліст палітвязню!».
Кожную сераду людзі збіраюцца разам, каб напісаць лісты тым, хто сядзіць за кратамі рэжыму. Серада 7 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека, не стала выключэннем.
Кажа Юрый Пугачоў:
– Я пакуль быў у Беларусі, пісаў лісты, а потым пасля пераезду так склаліся абставіны, што было мала часу гэтым займацца, стаміўся і вось вырашыў, што трэба да гэтай тэмы вяртацца.
– Калі разумееш, у якіх умовах людзі праводзяць свой час у турмах, пачынаеш разумець, што прыйсці і напісаць ліст – гэта самае маленькае, што ты можаш зрабіць для таго, каб неяк палегчыць лёс гэтых людзей. Важна, каб гэтая ініцыятыва была, каб яна распаўсюджвалася, каб яна была паўсюль, дзе збіраюцца беларусы – ва ўсіх гарадах, ва ўсіх дыяспарах.
Гэтым разам пісалі лісты асуджаным па палітычных матывах, якія адбываюць свае тэрміны ў шклоўскай калоніі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя