У клубе Beer&History гаварылі пра манеты позняга ВКЛ
На чарговым паседжанні гістарычнага клуба Beer&History ў Беластоку размаўлялі пра манеты і грашовыя сістэмы Вялікага Княства Літоўскага. Гаворка вялася пра 16-18 стагоддзі і часы княжання ад Стэфана Баторыя да Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пра прыкметы часу, якія можна выразна бачыць па грашовай сістэме, адзначае лектар Алесь Кіркевіч:
– Калі трымаеш у руках добрую, ладную манету першай паловы ХVI стагоддзя, часоў нашага залатога веку, ты бачыш, што дзяржава была ў росквіце. Калі трымаеш манеты часоў маскоўскага нашэсця сярэдзіны ХVIІ стагоддзя ці часоў Паўночнай вайны, калі лёс нашых тэрыторый быў незайдросны, ты бачыш, што ўсё гэта адбівалася і на грашовым абароце. У канцы Рэчы Паспалітай людзі проста пераставалі верыць сваёй манеце, хутчэй трымалі свае накапленні ў манетах чужынскіх. Гэта таксама пра шмат што сведчыць. Тут ужо мы знаходзім паралелі з сучаснай Беларуссю. Таму цікавая такая тэма, якая выводзіць нас на сучаснасць і дазваляе лепш зразумець мінулае.
Гэта была другая частка аповеду пра манеты і грошы, якія хадзілі на тэрыторыі Беларусі ў розныя часы. Па словах Алеся Кіркевіча, у будучым ён таксама распавядзе і пра грошы ад 19 стагоддзя і да сучаснасці.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя