“Разбіўся мой анёл…”
“Разбіўся мой анёл…” Вечарына памяці навукоўца, перакладчыка, пісьменніка Сержа Мінскевіча прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі.
Распавядае перакладчыца Марыя Мартысевіч:
– Пераклад “Дзядоў” для мяне – гэта новы арыенцір. Таму што мы лічым, беларускія перакладчыкі, што Міцкевіча трэба выдаць у абноўленым варыянце ў ХХІ-м стагоддзі, і “Дзяды” Сержа Мінскевіча распачынаюць гэтую працу ў тым плане, што, тое што ён зрабіў для міцкевічыяды беларускай, гэтаа неацэнна, таму што нават практычна працуючы над тэкстам Міцкевіча я магла разгарнуць яго твор і пабачыць адпаведнік пэўнага слова, каторае ён прыдумаў і ўвёў ва ўжытак у стылістыцы Міцкевіча. .
Серж Мінскевіч шмат даследаваў, перакладаў на беларускую мову класічную польскую паэзію ХІХ стагоддзя, пісаў уласныя творы для дзяцей і дарослых. Творца сышоў з жыцця сёлета 8 чэрвеня, пахаваны на Лясных могілках пад Менскам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя