У Польшчы пройдзе дэкламатарскі конкурс, прымеркаваны да Дня роднай мовы
Яго арганізатар – беластоцкі фонд «Тутака». Плануецца, што імпрэза пройдзе ў розных фарматах і стане міжнароднай.
Распавядавае кіраўнік фонду Павел Станкевіч.
– Мы паставілі ўжо 2 год дэкламатарскі конкурс да дня роднай мовы, запрашаем усіх ахвотных аматараў, якія захапляюцца беларускай паэзіяй, ці проста паэзіяй у беларускім перакладзе, каб паспрабаваць дасягнуць узнагароды ці паказаць сябе. Конкурс з’яўляецца міжнародным, мы разумеем, што не кожны можа прыехаць, таму мы адкрытыя на анлайн-фармат.
Заяўкі на конкурс можна дасылаць да 31 студзеня. У ёй павінна ўтрымлівацца відэа дэкламацыі верша, запоўнены фармуляр і анкета. Узроставых абмежаванняў на ўдзел не маецца.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя