Турэцкі TURKCELL стаў 100%-ым уладальнікам аператара «БеСТ»



За 20% акцый сотавага аператара life:), якія належалі беларускай Дзяржкаммаёмасці, туркі заплацілі $1165,66.

Як гаворыцца ў паведамленні турэцкага боку, размова ідзе аб першапачатковым унёску ў рамках новых інвестыцыйных абавязацельстваў інвестара перад Беларуссю.

У ходзе перамоваў дзейны з 2008 года дагавор куплі-продажу акцый „БеСТ”, па якім Turkcell праз сваю „дачку” Beltel за $500 млн набыў 80% акцый сотавага аператара life:) і абавязаўся выплаціць яшчэ $100 млн у выпадку дасягнення станоўчага гадавога даходу, скасаваны.

Яго замяніла новае інвестпагадненне. Па ім турэцкі інвестар абавязаўся ўкласці ў 2022-2032 гадах у тэлекамунікацыйную інфраструктуру life:) не менш як $100 млн. Акрамя таго, на працягу гэтага перыяду будуць выплачаны дадатковыя $100 млн у выглядзе штогадовых адлічэнняў у памеры не менш як 50 працэнтаў ад чыстага прыбытку. У выпадку, калі ўказаны аб’ём не будзе дасягнуты праз 10 гадоў, прадугледжаны механізм аднаразовай выплаты.

З 2020 года асноўным акцыянерам Turkcell стаў Фонд нацыянальнага дабрабыту Турцыі. Абаненцкая база яго беларускай „дачкі”, якой належыць мабільны аператар life:), складае 1,5 млн карыстальнікаў. Усе тры кварталы сёлета «БеСТ» спрацаваў з чыстай стратай.

officelife.media