Барыс Тызенгаўзен: Лукашэнка наўрад ці асмеліўся б вырашаць пытанне ўкраінскага зерня без згоды Пуціна



Беларусь праінфармавала ААН, што дасць магчымасць без папярэдніх умоў для транзіту збожжа з Украіны праз сваю тэрыторыю для далейшага экспарту з літоўскіх партоў. Разам з тым афіцыйны Менск просіць даць магчымасць экспартаваць уласныя падсанкцыйныя ўгнаенні, што зараз пад санкцыямі.

Матывацыю рэжыму ў Беларусі падчас анлайн-сустрэчы «Ці павязе Украіна збожжа праз Беларусь?» пракаментаваў міжнародны аналітык Барыс Тызенгаўзен:

-Без узгаднення з Пуціным наўрад ці такое магчыма. Хоць смерць міністра замежных спраў Макея магла даціснуць Лукашэнку. Ён жа бачыць, што Эрдаган някепска зарабляе на зернявым пагадненні. Ён бачыць, што Расея прайграе. Як толькі Расея прайграе, яго рэжыму проста хана.

Па словах эксперта, у наладжванні працы «збожжавай ініцыятывы» зацікаўлена Расея, якая на фоне вайны фактычна атрымае дазвол экспартаваць уласны аміяк тым жа калідорам, якім Украіна зараз экспартуе харчаванне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц