У Варшаве акцыяй адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека
Беларусы Варшавы правялі акцыю каля помніка Каперніку. Тэма акцыі: дзень народзінаў вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча і Міжнародны дзень правоў чалавека.
Гэтыя тэмы моцна перапляліся, бо Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі быў у свой час дырэктарам музея Максіма Багдановіча, – кажа адна з арганізатараў акцыі Юля Сліўко:
– Гэты дзень для нас вельмі значны, таму што Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію, нягледзячы на тое, што ён зараз сядзіць у турме, нягледзячы на тое, што ён захоплены лукашэнкаўскім рэжымам. Ён быў першым дырэктарам музея Максіма Багдановіча. Пагаварылі пра гэта. Таксама пагаварылі пра тое, што такое правы чалавека і што такое свабода чалавека.
Акцыю правялі пад мокрым снегам, але гэта не стала перашкодай для яскравых прамоваў, гучных лозунгаў і патрыятычных спеваў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя