Снегапады ў Беларусі затрымалі рух 50 пасажырскіх цягнікоў
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, завіруха, мокры снег, ледзяны дождж і парывісты вецер прывялі да абледзянення правадоў і падзення дрэў на аб’екты чыгункі.
Таксама назіралася абледзяненне токапрыёмнікаў электрарухомага складу. У выніку на асобных участках адключылася лінія электразабеспячэння.
Тым часам у аэрапорце „Менск” паведамілі, што з прычыны ўмоў надвор’я затрымак рэйсаў няма ні на прылёт, ні на вылет.