ЕЗ дасць грошы Вугоршчыне, каб разблакаваць 18 мільярдаў еўра для Украіны



Вугоршчына атрымае ад Бруселю размарозку часткі прызначаных для яе сродкаў, каб Будапешт зняў вета адносна некаторых важных пытанняў, у тым ліку 18 мільярдаў  макрафінансавай дапамогі для Украіны. Пра гэта паведамляе Politico.  

Вугоршчыне, як вядома, ЕЗ не пагаджаўся выдзеліць 7,5 млрд еўра з прадугледжаных для яе еўрапейскіх сродкаў праз праблемы з вяршэнствам закона,  а таксама «кавідных» амаль шасці мільярдаў еўра на аднаўленне эканомікі. Будапешт са свайго боку блакаваў выдзяленне  18 мільярдаў  макрафінансавай дапамогі для Украіны і дамоўленасць пра мінімальны глабальны карпаратыўны падатак.

Канчаткова ў  панядзелак краіны-чальцы ЕЗ пагадзіліся разблакаваць больш за шэсць мільярдаў еўра сродкаў, а таксама зацвердзілі вугорскі план выдаткаў сродкаў з «кавіднага» фонду – на амаль шэсць мільярдаў еўра ў грантах, якія затрымліваюцца на паўтара года з-за дэмакратычны адкат у краіне. Аднак гэта зацвярджэнне прыйшло з умовамі – Вугоршчына павінна будзе ўкараніць 27 змяненняў у сферы барацьбы з карупцыяй і незалежнасці судовай сістэмы.