Юлія Сліўко: Я адышла, але я працягну сваю барацьбу
Актывістка „Беларусаў Варшавы” Юлія Сліўко сышла з арганізацыі нядзельных акцый дыяспары. Жанчына ладзіла такія мерапрыемствы больш за 1,5 гады.
„Непажаданую ўвагу да сябе я адчувала заўсёды”, – кажа Юлія Сліўко:
– Увесь час быў хейт у мой бок. Дзесьці я рэагавала, дзесьці не рэагавала. Калі ўжо гэта пачало пераходзіць у пагрозы і не проста пагрозы: „Я цябе заб’ю!” ці яшчэ штосьці, а пагрозы ўжо сапраўдныя былі. Яны пісалі, што яны ведаюць, дзе я жыву, дзе я хаджу. Калі ўжо бачыш такое, то трохі становіцца неяк не па сабе. Адзінае, што хацелася б сказаць тым людзям, якія мне пагражалі, вы атрымалі тое, што хацелі, я адышла, але я працягну сваю барацьбу ў нейкім іншым напрамку.
Актывістка зазначыла, што наступным разам, калі атрымае такія пагрозы, то пойдзе ў паліцыю.
Юлія Сліўко ў 2020 была кіраўніком страйкаму „Гроднапрамбуда”. Затым з’ехала ў Варшаву.
Беларускае Радыё Рацыя