„Тырану не патрэбная канстытуцыя” – Расейцы Вроцлава зладзілі перфоманс



Расейская меншасць Вроцлава, якая ўвесь час павялічваецца, не згаджаецца з агрэсіўнай і безчалавечай палітыкай Пуціна. У дзень расейскай канстытуцыі, 12 снежня а 20:00 яны сабраліся ў цэнтры гораду, каб распавесці жыхарам Вроцлава пра тое, як моцна яна змянілася падчас улады Пуціна.

На акцыі прысутнічала больш за дзясятак вольных расейцаў, мінакі з цікавасцю аглядалі невялічкі перформанс, які зладзілі грамадзяне РФ. Ён паказваў, як Пуцін знішчыў права і любую праяву салідарнасці ў Расейскай Федэрацыі.

«У гэты дзень можна ўбачыць, як менавіта мутуюць родныя і прывычныя нам паняцці аб чалавецтве пад кіраваннем тырана. Ува што ператварыліся законы Расеі? Што адбываецца са свабодным словам? Ці ты маеш права на жыццё ў краіне Пуціна з новай канстытуцыяй?» – задаюць яны рытарычнае пытанне прысутнічым.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя