Кацярына Барнукова: Беларусы станоўча ацанілі дзяржкантроль цэн, але ўжо адчулі негатыўныя наступствы
Як беларусы ставяцца да ўвядзення дзяржаўнага «тармажэння» цэн?
Падчас віленскай анлайн-прэзентацыі праекта «Маніторынг эканомікі Беларусі» вынікі адпаведнага даследвання прадставіла акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Кацярына Барнукова:
– Аказалася, што стаўленне ў цэлым вельмі станоўчае, больш за 63% рэспандэнтаў лічаць рашэнне пра замарозку коштаў правільным. Тыя, хто так не лічаць, гэта ўсяго 22%. Хто так лічаць? Ёсць дакладнае ўзаемадзеянне – большая падтрымка гэта ў тых, у каго нізкія прыбыткі, у тых людзей, у якіх прыбыткі фіксаваныя дзяржавай: у пенсіянераў, дэкрэтніц, тых людзей, у якіх нізкі ўзровень адукацыі. Людзі заўважылі негатыўныя эфекты, то-бок амаль палова рэспандэнтаў кажа пра тле, што тавараў на прылаўках крамаў стала менш.
А вось дзяржрэгуляванне цэн у фірм і вытворцаў, у адрозненне ад насельніцтва, не выклікала такіх станоўчых эфектаў. Кажа эканамсіт Леў Львоўскі:
– На пытанне, які будзе эфект на беларускі бізнес у цэлым, пераважная большасць рэспандэнтаў адказвае негатыўна, каля 70% кажа, што будзе хутчэй горш. Калі пытацца людзей пра іх канкрэтную галіну, то там большасць лічыць, што ніяк не паўплывае. Але з тых, хто лічыць, што нейкі эфект будзе, зноў жа тут моцна дамінуе негатыў.
Паводле вынікаў даследвання, рэгуляванне коштаў таксама магло паўплываць на рост успрымання рызыкоўнасці для вядзення бізнесу ў Беларусі. Цяпер гэты паказчык складае 3,47 бала з пяці.
Як адзначыў Леў Львоўскі, бізнес у Беларусі заўсёды лічыўся рызыковым.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя