Надзея Салаўёва: Наша мэта – падтрымка і развіццё беларускіх ініцыятыў



Беларускі хаб „Новая Зямля”, які нядаўна з’явіўся ў Беластоку, актыўна ўключыўся ў працу.

На новай пляцоўцы ўжо адбываюцца лекцыі, семінары, майстар-класы, а таксама праходзяць заняткі курсаў беларускай мовы „Мова Нанова”.

Пра мэты стварэння хабу, кажа яго кіраўніца Надзея Салаўёва:

Падтрымка, развіццё ініцыятыў, праектаў, якія накіраваныя на захаванне нашай беларускай ідэнтычнасці, культуры, гісторыі. Каб мы знаходзячыся ў Польшчы не асіміляваліся, а неслі нашу беларускасць. Будзем рабіць усё, каб мы маглі вярнуцца ў дэмакратычную Беларусь.

15-га – пройдзе бізнес-сустрэча, на якой удзельнікі пачуюць, як пачаць уласны бізнес у Польшчы; а 17-га адбудзецца імпрэза памяці Алеся Разанава. Падрабязней пра мерапрыемствы „Новай Зямлі” можна даведацца на старонах хабу ў Фэйсбуку і Тэлеграме.

Беларускае Радыё Рацыя