Дэпутаты прынялі законапраект, які дазваляе пазбаўляць беларусаў грамадзянства



Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях прыняла законапраект пра змену закона „Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”, у адпаведнасці з якім улады змогуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў па нараджэнні.

Згодна з праектам закона, улады змогуць пазбаўляць грамадзянства тых, хто быў асуджаны па адным з пералічаных у ім 55 артыкулаў КК, нават „калі асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь”, паведамляе mediazona_by.

Сярод гэтых артыкулаў — распальванне варожасці (артыкул 130 КК), наёмніцтва (артыкул 133 КК), акт тэрарызму (артыкул 289 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (артыкул 361 КК) і іншыя.

Адзначым, што гэта супярэчыць арт. 10 Канстытуцыі — ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь ці права змяніць грамадзянства.