Вечарына памяці Алеся Разанава
Імпрэза памяці паэта Алеся Разанава з удзелам прафесара гісторыі і перакладчыка паэзіі Алеся Разанава Алега Латышонка. Вядоўца імпрэзы Алесь Аркуш.
Алесь Разанаў — адзін з найлепшых паэтаў за ўсю гісторыю беларускай літаратуры. Ён яскрава вылучаецца сваім творчым почыркам, моваю, яе рытмікай, а таксама сваім светаадчуваннем. Паэт-філосаф пісаў вершы, паэмы, версэты, пункціры, пераасэнсоўваючы звыклыя жанравыя каноны, а таксама ствараў новыя паэтычныя формы, — зномы, вершаказы, квантэмы. Спадчына Алеся Разанава – важкі набытак беларускай культуры.
26 жніўня 2021 годна на 74-м годзе жыцця паэта не стала.
Сёлета 5 снежня беларуская літаратура адзначыла 75-годдзе з дня народзінаў Алеся Разанава. Аднак у Беларусі ніякіх афіцыйных мерапрыемстваў для ўшанавання памяці паэта не праводзілася.
Мерапрыемства пройдзе 17-га снежня ў беларускім хабе „Новая Зямля” (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A). Пачатак імпрэзы: 14:00.