У Кіеве з’явіўся сквер Кастуся Каліноўскага
Сквер, які надалей будзе насіць імя беларускага нацыянальнага героя, знаходзіцца ў Дняпроўскім раёне на скрыжаванні вуліц Гродзенскай і Алмацінскай. Да перайменавання сквер называўся Старадарніцкі — 1, паведамляе Кіеўская гарадская рада.
Рашэнне аб перайменаванні сквера было прынята 15 снежня на пасяджэнні Кіеўскай гарадской рады. За яго прагаласавала большасць дэпутатаў.