У гістарычным клубе Beer&History гаварылі пра ўспаміны старажылаў
У Беластоку ў гістарычным клубе Beer&History адбылося чарговае паседжанне. Гэтым разам гаворка вялася пра фіксацыю ўспамінаў жывых сведкаў аб жыцці ў 1930 – 40-я гады. Чаму гэта так важна – размаўляць са старажыламі, фіксаваць іх успаміны і перадаваць наступным пакаленням?
Пра гэта расказваў аўтар кніг і відэафільмаў з успамінамі пра старую Гародню – журналіст і краязнавец Руслан Кулевіч:
-Калі ў кагосьці засталіся бабулі, дзядулі ўжо ў сталым веку, то трэба як мага хутчэй запісваць. Таму што людзі сыходзяць, на жаль, і пасля, напрыклад, чалавек глядзіць альбом і нават не ведае, хто на гэтых здымках. А бабулі, дзядулі могуць расказаць. Таму ўсім раю не толькі запісваць, але яшчэ праглядаць разам фотаздымкі, альбомы. І я сумую, бо героі, на жаль, паміраюць. І з тых людзей, успаміны якіх я збіраў на першую, другую і трэцюю кнігі ўжо, на жаль, вельмі мала засталося.
Руслан Кулевіч таксама запрасіў на сустрэчу аднаго з герояў сваёй кнігі аб сведках старой Гародні – Генрыка Усцілу. Ён нарадзіўся ў Гародні ў 1929 годзе, але ў 1946 годзе выехаў у Польшчу і зараз жыве ў Беластоку.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя