У Кіеве на Сафійскай плошчы пачалі ўпрыгожваць навагоднюю ялінку
У Кіеве на Сафійскай плошчы пачалі ўпрыгожваць навагоднюю ёлку. Пра гэта паведаміў мэр сталіцы Віталь Клічко ў Telegram 17 снежня. Ён напісаў, што сёлета галоўная ялінка краіны штучная, вышынёй 12 м.
„Яе ўпрыгожаць энергазберагальнымі гірляндамі, якія свецяцца ад генератара. Падсветка ялінкі, хутчэй за ўсё, будзе адбывацца ў пэўныя гадзіны. Таксама побач з генератарам уладкуем кропкі для падзарадкі гаджэтаў”, – сказаў ён.
Па словах Клічко, ялінку ўпрыгожваюць цацкамі мінулых гадоў, каля тысячы шароў сіняга і жоўтага колеру, і белымі галубамі. На вяршыні будзе герб Украіны. Ніжняя частка будзе аформлена стэндамі са сцягамі краін, якія дапамагаюць Кіеву справіцца з выклікамі і наступствамі вайны. Мэр адзначыў, што на ялінку грошай з бюджэту Кіева не марнавалі, яе ўпрыгожваюць за кошт мецэнатаў і бізнэсу.
„Масавых забаўляльных мерапрыемстваў, фудкортаў, кірмашоў і атракцыёнаў на Сафійскай плошчы не будзе”, – дадаў ён.
Фота: t.me/s/vitaliy_klitschko