Прамысловая вытворчасць за 11 месяцаў знізілася на 5,6%
У студзені — лістападзе аб’ём прамысловай вытворчасці Беларусі ў бягучых цэнах склаў 154,4 млрд. рублёў, што на 5,6% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Па відах эканамічнай дзейнасці станоўчая дынаміка адзначана толькі ў горназдабыўной прамысловасці (2,3%).
Паводле даных за 10 месяцаў гэтага года, Беларусь застаецца адзінай краінай Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе фіксуецца зніжэнне вытворчасці прамысловай прадукцыі.
Беларускае Радыё Рацыя