Meraki, даччыная фірма кампаніі Cisco, заявіла аб адключэнні сеткавых прылад у Расеі і Беларусі



Meraki, даччыная фірма кампаніі Cisco, заявіла аб адключэнні з 21 снежня ад воблачных сэрвісаў ўсіх сеткавых прылад амерыканскага брэнда ў Расеі і Беларусі, паведамляе рэсурс Habr.com са спасылкай на лісты, якія рассылае кампанія сваім расейскім і беларускім карыстальнікам.

«Meraki патлумачыла, што з 21 снежня карыстальнікі ў Расеі і Беларусі не змогуць бачыць у асабістым кабінеце кампаніі свае прылады. Роўтары і пункты доступу, заточаныя на працу ў воблаку, будуць заблакаваныя на серверах Meraki па геалакацыі і перастануць атрымліваць абнаўленні прашыўкі. Кампанія патлумачыла, што дзейнічае паводле законаў ЗША і выконвае ўсе патрабаванні рэгулятараў сумесна з мацярынскай кампаніяй Cisco», — гаворыцца ў паведамленні.

23 чэрвеня Cisco вырашыла цалкам сысці з Расеі і Беларусі. Кампанія аб’явіла, што закрые ўсе прадстаўніцтвы і спыніць супрацоўніцтва з кліентамі і падтрымку.